Нас цягнік нясе ў далеч цёмную,
Толькі мне чуваць хуткіх колаў стук.
І дарогаю, непрытомнаю
Ад вятра пачуў прывітальны гук.
Зацягнула неба ўсё хмарамі ,
Бледны месяц знік разам з зоркамі...
На вачах маіх думкі з марамі,
Часам добрымі, часам горкімі...