Дарога пазвала мяне ў родны кут,
Цябе адаьрала: ты дзесьці там, я - тут.
Чаго яшчэ чакаць ад гэтага жыцьця?
Адзін цягнуся спаць - такі яго працяг.
Вось дык жыцьцё! Як забыцьцё,
Але яно, якое ёсьць - адно.
Трымайся за яго, не слухай нікаго.
Пакуль яшчэ жывы, трымайся ды жыві.
Ды што рабіць з сабою, каб боль перамагчы?
Пад коўдру, з галавою, хаваешься ў начы.
У дзень, у мітусьні падзей, ратуешься ўсёж,
А вечар надыйдзе, дык як да горла нож.
Вось дык жыцьцё! Як забыцьцё,
Але яно, якое ёсьць - адно.
Трымайся за яго, не слухай нікаго.
Пакуль яшчэ жывы, трымайся ды жыві.
Начны спусьціўся цень - і віды, як у кіно.
Стаміўшыся за дзень, сідзіш ды пьеш віно,
Каб зьбегчы ад бяды, ды моцна не тужы:
З натоўпу ёсьць заўжды што-небудзь для душы.
Вось дык жыцьцё! Як забыцьцё,
Але яно, якое ёсьць - адно.
Трымайся за яго, не слухай нікаго.
Пакуль яшчэ жывы, трымайся ды жыві.
Па розных гарадах бадзяешься, як здань.
І сьлёзы ў вачах. Ну досыць ўжо, стань!
Няма ўжо надзей. Сьціскае ў душы.
Ну дзе ты зараз, дзе? Хоць штосьці напішы!
Вось дык жыцьцё! Узяў бы ды ўцёк,
Але яно, якое ёсьць - адно.
Трымайся за яго, не слухай нікаго.
Пакуль яшчэ жывы, трымайся ды жыві.