* * *
 Час — вялікі манюка і злодзей вялікі,
 падмане ён і ўкрадзе апошні рубель.
 Ты навошта з нябыту мяне, час паклікаў
 у жыццё нематы, каб пад ветрам грубець?
 Пагаворым з табой, як мужчына з мужчынам:
 Раскажы, клькі ўкраў, колькі ў зманы завёў?
 Растлумач, дзе хаваюцца першапрычыны
 і чаму ты нанова мяняешся зноў?
 і, як, Вій, зазіраеш у сэрца вычыма,
 разбураючы ўсё да таемных асноў.
 Што ж ты, Час, прамаўчаў? Можа, з гонарам ты?
 Бачыш гэты кулак? — пальцы зцісну да хрусту,
 прыкладуся з размаху пад саменькі дых, —
 Хоп!
     Дзе ты ёсць!
              Ты прапаў!
 І навокала — пуста…