Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даруйце, родныя бары i пушчы...

Сярэдняя: 4.6 (45 галасоў)

Даруйце, родныя бары i пушчы,
Зямлi бацькоўскай неацэнны скарб,
Што - не глухi i не сляпы - вiдушчы -
Не чуў, не бачыў вашых слёзных скарг.

Ламаў вам рукi варвар, рэбры трушчыў,
Смалiў агнём, жалезамi крамсаў...
Даруйце, родныя бары i пушчы:
Не ведаў я, што з вамi гiну сам.



Шукаў добры верш пра прыроду.

Шукаў добры верш пра прыроду. І вось знайшоў...

Вялiкi дзякуй!Вельмi

Вялiкi дзякуй!Вельмi дапамаглi мне!!!