Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дашкевіч Галіне Мікалаеўне

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Галіна Мікалаеўна Дашкевіч-
Паляшучка родная мая,
Ад Турава, Найды і Людзяневіч
Паэзія прачулая Твая.

Ад крыніц палескіх - чысты голас
Тваёй песні і Тваёй тугі...
Шчодрыцца тварэння Твайго колас-
Шырэюць песняў нашых берагі.

Паэтэса наша і Паўлінка –
Гонар і пяшчота Мазыра.
Дрэва мудрасці нязломная галінка –
Гэта Ты, Клімовічаў пара.

Колькі душаў светлых узрасціла
Тваё слова праўды і красы.
І множыцца ў славянстве наша сіла
На усе спрадвечныя часы.

Мазыр красуе бэзам і калінай.
Лугі іскрацца кветкамі ў расе.
Птушка паляшуцкая Галіна,
Лятай над Прыпяццю ў шчасці і красе.

2010