Даўгінаўскі тракт з даўніны Беларусі.
Па ім нашы продкі ішлі.
Схаваны ў асфальце каменныя бусы,
Гасцінцам раней што былі.
Дрыжалі калісьці на тракце пралеткі,
Пад цоканне звонкіх капыт.
Касілі траву і бацькі і падлеткі
На ўскраі самотных ракіт.
Саломай пакрытыя нізкія хаты,
Плятнямі агорнуты двор...
Маёнтак асобкам ў старонцы багаты,
А побач - і рэчка і бор.
У полі збор збожжа, з сярпамі жанчыны.
Тут дзеткі малыя, дзе цень.
І пан, аж спацеў - развельможны і чынны -
Ад зною у жнівеньскі дзень.
Забылі мы косы, сярпы і салому...
Ўсюль тэхніка ў полі гудзе.
Дзяцей беларуска да новага дому
Даўгінаўскім трактам вядзе.