Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1917

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Беларусь! Ты Матуля мая!
Край дзядоў нашых, велічны лёс.
Вабіць шчырая песня твая,
Ў сэрцы гоман ласкавых бяроз.

Сум і гонар - мой край дарагі -
Вёскі, пушчы, азёрны блакіт...
Як мне любы ход ціхай ракі
І разліў самавітых ракіт!

Раннім ранкам туман, сенажаць
З гулкім клёкатам белых буслоў...
Як мне хораша ў росах ступаць
Побач мужных і верных сяроў!

Хай не будзе ліхіх зноў гадоў;
Нашы дзеці ўсе ў міры жывуць;
Хлеба ўдосталь у кожнага, кроў;
Ўсе навалы няхай абмінуць.

Веру: пройдзеш надзейны ты шлях;
Будзе дбаць аб усім Гаспадар!
Так квітней, Беларусь, у вяках!
Надыходзіць час ўсіх светлых мар.



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Даўгінаўскі тракт з даўніны Беларусі.
Па ім нашы продкі ішлі.
Схаваны ў асфальце каменныя бусы,
Гасцінцам раней што былі.

Дрыжалі калісьці на тракце пралеткі,
Пад цоканне звонкіх капыт.
Касілі траву і бацькі і падлеткі
На ўскраі самотных ракіт.

Саломай пакрытыя нізкія хаты,
Плятнямі агорнуты двор...
Маёнтак асобкам ў старонцы багаты,
А побач - і рэчка і бор.

У полі збор збожжа, з сярпамі жанчыны.
Тут дзеткі малыя, дзе цень.
І пан, аж спацеў - развельможны і чынны -
Ад зною у жнівеньскі дзень.

Забылі мы косы, сярпы і салому...
Ўсюль тэхніка ў полі гудзе.
Дзяцей беларуска да новага дому
Даўгінаўскім трактам вядзе.



Сярэдняя: 4.7 (19 галасоў)

Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім,
Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі!
Падкінуць сена жмут – яму й таго даволі.
I лёс мізэрны свой не назаве благім.

Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцця:
Няхай яго часамі злаюць ліха,
Хай свішча страшны біч, – пакорліва і ціха
Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,
Цягай плугі і лій свой пот на пана,
Хаця не ведаеш, якая рэч пашана.
Нашто яна табе? Сляпому добра ў цьме,
Лягчэй ісці яму дарогаю жабрачай...

A ты – жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!