Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Леанід Карэліч

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Беларусь! Ты Матуля мая!
Край дзядоў нашых, велічны лёс.
Вабіць шчырая песня твая,
Ў сэрцы гоман ласкавых бяроз.

Сум і гонар - мой край дарагі -
Вёскі, пушчы, азёрны блакіт...
Як мне любы ход ціхай ракі
І разліў самавітых ракіт!

Раннім ранкам туман, сенажаць
З гулкім клёкатам белых буслоў...
Як мне хораша ў росах ступаць
Побач мужных і верных сяроў!

Хай не будзе ліхіх зноў гадоў;
Нашы дзеці ўсе ў міры жывуць;
Хлеба ўдосталь у кожнага, кроў;
Ўсе навалы няхай абмінуць.

Веру: пройдзеш надзейны ты шлях;
Будзе дбаць аб усім Гаспадар!
Так квітней, Беларусь, у вяках!
Надыходзіць час ўсіх светлых мар.



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Даўгінаўскі тракт з даўніны Беларусі.
Па ім нашы продкі ішлі.
Схаваны ў асфальце каменныя бусы,
Гасцінцам раней што былі.

Дрыжалі калісьці на тракце пралеткі,
Пад цоканне звонкіх капыт.
Касілі траву і бацькі і падлеткі
На ўскраі самотных ракіт.

Саломай пакрытыя нізкія хаты,
Плятнямі агорнуты двор...
Маёнтак асобкам ў старонцы багаты,
А побач - і рэчка і бор.

У полі збор збожжа, з сярпамі жанчыны.
Тут дзеткі малыя, дзе цень.
І пан, аж спацеў - развельможны і чынны -
Ад зною у жнівеньскі дзень.

Забылі мы косы, сярпы і салому...
Ўсюль тэхніка ў полі гудзе.
Дзяцей беларуска да новага дому
Даўгінаўскім трактам вядзе.



Сярэдняя: 3.2 (17 галасоў)

Любы мне Палесся край -
Ён прыроды быццам рай:
Травы коўдраю, лясы,
Птушак дзіўных галасы,

Хуткая Гарынь-рака...
Ў сэрцы - цёмная туга:
Лета, папараць цьвіце,
Мілага ж няма нідзе...

Ў вечары смугуе клён.
Я папала у злы палон.
Б’ецца ў берагі Гарынь,
А ў душы маёй - палын...

Дзе ж сустрэнемся з табой?
Ці пачуеш голас мой?
Свеціць зорка мне здаля,
Не сціхае боль мая...

Над ракою стары млын.
Сцелецца к Дняпру Гарынь.
Пад луною светлы плёс.
Спіць захмураны мой лёс...

Выйду на Гарынь-раку,
Сум з душы сваёй здыму!
Хай Гарынь б’е берагі,
Годзе гэтай мне тугі!

Годзе мне ўжо сумаваць,
ў вечар буду я спяваць...
Рукі акуну ў расу,
Распляту сваю касу.

Гэй, Давідаў-Гарадок,
Над Гарынню мой платок.
Заспяваю песню я:
Ой, ты, рэчанька мая...

Як прыгожы галасы
У дзяўчат Гарынь-красы!
Гоман, моладзь на кругу
У Давідаў-Гарадку.

Над Гарынню, у бяроз
Наспаткаю новы лёс...
Родны, мілы мне куток -
Мой Давідаў-Гарадок!