Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дажджы восені.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Коліш вострымі абцасамі
Кляновы восені дыван,
А я падошвамі,як прасамі,
Разпрасоўваю валан.
Мяне ты раніш словамі,
А я стараюся не чуць.
Між намі шкваламі не роўнымі
Дажджы восені ідуць.
Лісток паранены,праколаты
На тваім павіс абцасе.
Пачуцці нашы перамолаты,
Разсыплюцца ў гэтым часе.
Адчуў тваю я нелюбоў,
Да холаду рукі не дакрануся.
З жорсткасьцю абцас калоў
Тое,што кахаць я мусіў.