Як плынь рачулак, як спакой ставоў
У сталасьці радкі сябе сталююць,
А парушэньні аўтарскіх правоў
Няхай зуброў паэзіі хвалююць.
Мой верш — нічый. Махнуў крылом пяра —
Расстаньне рэхам рыфмаў разьлілося.
І аніякі ў сьвеце капірайт
Яму не забароніць шматгалосься.