Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў,
Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?
І пачынаю йграць з трывогай нейкай,
Хоць песня як і з даўных б'е часоў, -
Звініць, як вецер паміж верасоў,
І ўперагонкі рвецца з салавейкай.
А ўсё ж як тамка сваякі-суседзі
Яе паймуць, хацелася бы знаць, -
Ці блаславяць, ці ўтопчуць гідка ў гаць?
Адно, снуючы з сумам па праследдзі,
Я голасна йграць буду ў тайным брэдзе,
Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!
цудоунешы верш!!!
цудоунешы верш!!!
вельми хораша
вельми хораша
Максім, г. Кіеў
Нядрэнны верш... Здаецца, гэта санет, так? Вось толькі ня ведаю, што такое "жалейка"...
Гэта сапраўды санет. А
Гэта сапраўды санет. А жалейку можаце ўбачыць на сайце белдуда кропка ком.
Гэта дудачка така =)
Гэта дудачка така =)