Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Добрай раніцы, радасць мілая

Сярэдняя: 4.9 (15 галасоў)

Добрай раніцы, радасць мілая.
У вяргінях старэнькі дом.
Мамка ў хату ідзе шчаслівая.
Пахне ранак парным малаком.

А на плоце збаночкі ўзорныя
Раскрылі засмяглы рот.
Чакаюць напою зорнага –
А па іх скача жэўжыкам кот.

Мальвінкі, язябла-росныя,
У міні-спаднічках шэпшуцца
Пра васілёчкаў, што босыя
За плотам зарою цешацца.

Парыпваюць дзьверы галодныя –
Відаць, іх даўно не мазалі.
Ці каровы спрасоння маркотныя
Іх точаць рагамі, як шашалі.

Рыпяць жураўлі над студнямі –
П’юць прахалоду раніцы.
А ў цётак, з вясковымі буднямі,
Шчокі ад печаў румяняцца.

Дзянніца ж - дачка Дажбогава –
Светлай радасцю шчодрыцца, ясніцца.
Белых коней - святых- Сварогавых
Выпускае ў нябёсах пасвіцца.

2010



да спабоды, дзякуй...

да спабоды, дзякуй...