Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Добрая баба

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)

(казка-гумарэска)

Баба здаровая, як конь,
Узяла ў прымы хлопца
І наказала: " Не філонь!
Уставай раней за сонца...
Працуй ад ранку да зары,
Рабі рамонт кватэры,
Мяне выгульвай па двары
На зайздрасць кавалерам,
Ката, сабаку мне купі,
Каб весялей жылося...
Натры спіну ад ламаты,
Калі настане восень…
Тады часова прапішу
Цябе субквартырантам,
Каб не падсеў на "анашу"
І не вадзіў дзяўчатаў…
Калі зыдзе іспыту срок,
Прыйдзецца ажаніцца,
Дала сама сабе зарок
На плечы прымасціцца
І ехаць доўга на гарбе,
Пакуль здароў'я хопіць..."
Як заняможа і памрэ,
Другога хлопца зхопіць.
Згадзіўся, бедны, не чакаў
Ніхто яго дахаты…
І цягне воз яеных спраў,
Як быццам вінаваты…
А баба хітрая… Радні,
Як салавей спявае,
Яна - царыца дабрыні -
За хлопцам даглядае…
Няўдалы ён і прайдзісвет,
"Налева" часта ходзіць…
Любоў шукае ў інтэрнэт -
Дурніцы не даходзіць,
Што ён не раб, а чалавек!
Кахаюць не за справы,
Вось так з хлапцоў робяць калек,
У нашай казцы бабы...

Такія бабы ўсюды ёсць
На павадку - ашэйнік…
Абслугу знойдуць, кінуць косць,
Калі хлапец адшэльнік...
Але дурных хлапцоў шкада -
Няўжо на розум слабы?
Рабом лічыцца - вось бяда -
У гэткай "добрай" бабы…