Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Доўгачаканы снегапад (пераклад)

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Крупінкамі солі платы атуліўшы на трэць,
Спытала зіма: «Ці з'ямо праславуты наш пуд?!»
Якое ж усё-такі шчасце — стаяць і глядзець,
На сола завеі ў танцы збаўлення ад пут!

Пухнатае неба кранае мой твар хараством,
Як быццам знаёмыя мы больш за сотню гадоў…
І я заміраю над снегам, над чыстым лістом,
і бачу радкі новых вершаў між ліній платоў.

Я крочу, ды водгук тых крокаў нячутны, глухі.
І сойка глядзіць з недаверам з-за снежных куліс.
Кладуцца слядоў ланцужкі, нібы вершаў радкі,
На чысты, цнатлівы, яшчэ не запэцканы ліст…
16.12.2012

Пераклад верша Таццяны Шэінай "Долгожданный снегопад"