Дождж, дождж першабытны
Ад самога пачатку часу, прасторы,
Мысьленьня.
Ламаецца ноч, як забытая лялька,
І дождж ідзе.
Абяцаю табе небыцьцё
Назаўжды. На пяць хвілінаў,
На дзьве гадзіны, на дваццатае стагодзьдзе.
Мімалётная вечнасьць. Дождж.
Не абяцай мне сонца,
Якога тут няма,
І сьвятла.
Раніца. Канец часу, прасторы,
Каханьня.
Яшчэ адну хвіліну...
Дождж, дождж апошні.
Быцьцё.