Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дождж на Вячы

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Дожджык
Крануўся нясмела
Вуснаў дзявочых
Гарачых.
Здаецца, памаладзела
Адразу
Вячыстая Вяча.
А хмары
Спяшалі наперад.
I толькі
Імклівыя хвалі,
Пад ліўнем
Шукаючы бераг,
У шале —
На нас набягалі...

Дожджык,
А ты, — гарэза,
Надзеі ўсе перайначыў.

Радасна ці балесна?..
Плача...