Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дожджык

Яшчэ не ацэнена

Пастукаўся дожджык у вокны, –
Ніхто яго ў дом не пусціў,
І ён, небарака, маркотны,
Па шыбе слязінку скаціў.

Патупаў яшчэ каля хаты,
Ды лугам паволі пайшоў…
І раптам убачыў: дзяўчаты
Схаваліся там пад стажок!

Смяюцца, а зубы – як брошкі,
Шчабечуць яму: на, дастань!
А вочы, як тыя валошкі,
І аж екатала гартань.

А дождж малады быў, вясновы,
Маркоціцца доўга не мог:
Узяў, сыпануў без прадмовы
Гуллівым дзяўчатам пад стог!

І ён цалаваў ашалелых
Дзяўчат праз разгублены смех…
Я думаў: чаму я нясмелы?
Чаму я услед не пабег?



Віктар! Які шыкоўны верш Вы

Віктар! Які шыкоўны верш Вы напісалі! І як тонка прыкмецілі ўсе адценні! Напішіце крыху пра сябе, калі ласка. Ці друкуецеся?

Які шчыры верш!

Які шчыры верш!

Падтрымліваю астатніх. Вельмі

Падтрымліваю астатніх. Вельмі нядрэнна

Прыгожа, вельмі прыгожа!

Прыгожа, вельмі прыгожа!