Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іду ў музей.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калі лёсам Ашмяншчыны Вы зацікаўлены,
І гісторыю краю Вам хочацца ведаць бліжэй,-
Што тады,спадары і спадарыні,зробіце? – Правільна!
Вы хадою упэўненай пойдзеце прама – у краязнаўчы музей.

А ў Ашмянскім музеі імя Багушэвіча
Вас сустрэнуць здабыткі і скарбы сівой даўніны –
Адгалоскі былога жыцця у дамах і паселішчах,
Рарытэтныя сведкі стваральнага міру,разбурэнняў і жахаў вайны.

У музейных пакоях існуе асаблівая пэўная аўра
Спалучэння старых запаветных і сучасных імклівых і ёмкіх часоў:
У статычных прадметах калекцыяў бачацца з’явы жывыя,сапраўдныя –
І здаецца,што сам ты,наяве,па гэтых падзеях,вось толькі,прайшоў.

Я заходжу ў музей,дзе і проста,і чынна.
Супрацоўнікі тут – апантаныя значнасцю справы сваёй –
Мне ўсё шчыра раскажуць-пакажуць – і ўсплывуць прад вачамі карціны
Векапомных гадоў шматпакутнай і слаўнай Радзімы маёй.

І сябе адчуваю я неяк прыўзнята-прыцішана
Ад таго,што убачыў,пазнаў,уявіў,азірнуўшысь назад.
Дзякуй Вам – Іванова,Будзько,Рэмізевіч,Бусловіч і Цішчанка,
Што на з’явы даводзіце нам навуковы дакладны пагляд!

А сягоння,сябры,у абноўленым светлым будынку
Гэтай вось тэматычнай выставай мы фактычна музей адкрываем ізноў.
Я жадаю,калегі,Вам плёну у працы і карыснага ўсім адпачынку.
Надалей,калі ласка,яшчэ запрашайце! –
К Вам прыйсці я заўсёды гатоў.

20.11.2009 г.
----------------------------------------------------------------
* Дзень адкрыцця музея пасля рэканструкцыі будынка.