Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дуб

Яшчэ не ацэнена

У крышталёвы келiх,
Дзе рук тваiх сляды,
Замест дурману-зелля
Закiну жалуды.

У ледзяным палоне
Па-над глухой смугой
Хай дуб расце зялёны
З келiха твайго.

Хай твае рукi-пальцы
На схаладзелым шкле
З цяплом драўляным плавяцца
I растаюць у мгле.

I дуб той стане шэптам
Смяяцца й галасiць,
А я пад дубам гэтым
Гарбату буду пiць.