На пагорку, ў нас За хатай, Дуб старэнькі У тры абхваты. А ягоныя сынкі – Маладзенькія дубкі, Дзесь цяпер шумяць Далёка… Дуб сумуе Адзінокі.
Побач з дубам, Ля дарожкі, Пасадзілі мы Бярозку. А бярозка – Глянуць люба.. Хай унучка будзе ў дуба.