Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дуб ля Каложы

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Стала рыжаю Гародня,
Прачасаў ёй Нёман чуб;
Мо, гуляць пайсьці сягодня,
Прывітаць маўклівы дуб.

Ён расправіў ля Каложы
Так адважна плечы ў шыр,
Што зьдзіўляецца прахожы:
Сапраўды, дуб - багатыр!

Ля яго спынюся часам
Напужаць хлапком варон,
Іх заўсёды чорным пасам
Тут віхорыць легіён.



Проста,як само Жыццё... А

Проста,як само Жыццё... А таму - хОраша... і мазкамі,мазкамі... карціна...

вельмі прыгожы верш, мне

вельмі прыгожы верш, мне спадабауся!!!)