Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дубамі адвечнымі продкі...

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

Дубамі адвечнымі продкі
Надзейна ў Айчыну ўраслі,
I вочы нябожчыцы цёткі
Валошкамі ў полі ўзышлі.

Вясковая вечная повязь
Вяртае жывых з забыцця.
Я — завязь, я — зерне, я — споведзь
Свайго разумення жыцця.

Чаго яшчэ ў свеце не будзе?!
I згаснуць: хто — ноччу, хто — днём
Высокія зоры і людзі,
Сусвет азарыўшы агнём.

I выстаіць стыласцю студзень,
I майскае ўспыхне святло,
Чаго яшчэ толькі не будзе,
Узросшы на тым, што было!



Прывітанне! Цудоўныя вершы. І

Прывітанне! Цудоўныя вершы. І гэты - такі блізкі і зразумелы! Творчага натхнення Вам надалей, Леанід!