Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Думаў ажаніцца (музычная пасттаноўка)

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Ідэя такая: хлопец і дзяўчына жывуць у адной весцы.
Дзяўчына не прыгожая, згубіла ўжо надзею на ўсталяванне асабістага жыцця. А хлопец статны, надумаў жаніцца, ды шукаў кандыдатуру, ды не па выгляду, а каб гаспадыня была добрая...

Кацю я даўно прыкмеціў,
Каб не памыліцца,
І на Каце я даўно
Думаў ажаніцца.

І сказаў я ей тады:
Я не памылюся,
Але на табе, Кацюха,
Мабыць ажанюся.

Не магла ў момант той
Дзеўка не здзівіцца,
Нешта круціць галавой,
У лужыну глядзіцца.

“Ну ты бесталач, Сямен,
Дурань, адным словам.
Нахрэна мне твой калгас
І твае каровы…

(песня)
А я хачу, каб усе ў шакаладзе,
Хачу каб грала музыка
І бабы пры парадзе
Хадзілі пелі песенкі
З п’янымі мужыкамі,
І дзеўкі цалавалісь з чувакамі.

Хачу прыгожую фату,
Каб з зайздрасцю аблокі
Глядзелі на мяне адтуль
І падалі сарокі.

Букет вялікі, мэрсэдэс,
Усе як трэба для прынцэс,
І будзе тады свадзебны працэс.

Ну, мабыць , ты , Кацюха, ашалела,
Знайшлася мне тут Баба-каралева
Крывая з носам зморшчаным, гарбатым,
Ідзі давай кароў даіць дахаты.

Хоць гаспадыня добрая, але
Фінансавы крануты паралель.
Разлічваючы вынікі дакладна,
Занадта ты мне выльешся накладна.

Паскудзіла мне марамі мазгі.
Параду даць магу для мелюзгі:
З такою рожай – толькі ў салдаты,
Каб ворагі кідалі аўтаматы.

А я хачу, каб усе ў шакаладзе,
Хачу каб грала музыка
І бабы пры парадзе
Хадзілі пелі песенкі
З п’янымі мужыкамі,
І дзеўкі цалавалісь з чувакамі.

Хачу прыгожую фату,
Каб з зайздрасцю аблокі
Глядзелі на мяне адтуль
І падалі сарокі.

Букет вялікі, мэрсэдэс,
Усе як трэба для прынцэс,
І будзе тады свадзебны працэс.