1.Не кранае павеў
Тут пушыстых галінак,
Бо няма тут ні дрэў,
Ні зялёных раслінак.
2.Спакваля поўны змрок
Тут пануе ўсяўладна.
Ды на дзіва мой зрок
Рэчы бачыць дакладна.
3.Гэта царства даўно
Людзям добра вядома:
Нам жадана яно,
Як падточвае стома.
4.Тут жывое ўсё спіць.
Тут не падаюць цені.
Што ж душа не крычыць
У такім сутарэнні?
5.Ах, гарэза, у змрок
Так яна не хацела…
Ды прысуд вынес рок –
Больш не храм маё цела.
6.Вунь ляцяць чарадой,
Быццам срэбныя стужкі,
Па-над чорнай вадой
Белакрылыя птушкі.
7.Чайкі селі на гладзь,
На грудзінках іх – меты.
У авалах зіхцяць
Іх людскія партрэты.
8.Вось і мой. На зямлі
(Як не бліснуць слязою?)
Мы адзіным былі;
Тут – мы разам з душою.
9.– Ой ты, чайка-душа,
Ты ляці ў мае грудзі!
Ёсць на свеце мяжа,
За якой мы – не людзі.
10.Мне яна: – Пачакай,–
Адказала самотна.–
На зямлі, памятай,
Людзі джаляць смяротна.
11.Боль пакутных падзей
Змусіш вытрываць зноўку.
Бо ты любіш людзей,
А яны – тваю кроўку.
12.– Што ж, на Божым судзе
Будзе хтось пакараны…
– Тут, у мёртвай вадзе,
Я загойваю раны…
13.– На зямлі шмат святла!
– Ды няма там прасвету,–
І душа паплыла
Ў забыццёвую Лету.
05.02.09.
Верш па-сапраўднаму кранае!..
Верш па-сапраўднаму кранае!..
Людзішкі
Людзішкі
Я, Алесь Яжэвіч, хачу ведаць
Я, Алесь Яжэвіч, хачу ведаць тую хцівую душонку, што ўпотай паставіла мне троечку за верш "Душа".
я паставіў табе не троечку, а
я паставіў табе не троечку, а адзінку, таму што гэты верш - брэд сівай кабылы
Памаўчы, дзіцятка, раз цябе
Памаўчы, дзіцятка, раз цябе не пытаюць.
Імя з прозвішчам напісаць ня ўмееш, а ў высокія матэрыі шчымішся.
Хтосьці подленька, ўпотай
Хтосьці подленька, ўпотай ставіць троечкі мне за вершы.
Леопольд, подлый трус! Выходи