Асенні сад ганяе пруткім веццем
Iрваныя парывы скавыша.
Пахмельны дворнік дужыцца са смеццем,
А пад лаўчонкай курчыцца душа.
Так, так, душа. Звычайная. Вось толькі
Прамокла і ад холоду дрыжыць,
Гаспадаром разнятая на долькі,
Які сказаў: – Ты замінаеш жыць.
Усіх шкадуеш тых, хто быў распятым,
Расціснутага ботам мураша,
Маё сняданне аддаеш шчанятам…
Я болей не магу з табой, душа!
Я праз цябе стаміўся да маркоты.
Нашто ты мне такая? – Адкажы!
Яна пайшла ў кастрычніцкую слоту,
I разам з ёю плакалі дажджы.
Блукала доўга мокрымі дварамі,
Заглядвала праз шыбы да людзей,
Над ёю восень хлопала вятрамі,
Ды рагатаў пярун, як ліхадзей.
Асенні сад. I падае марудна
Лістота на дарожкі, як парша.
А ў лужыне па-за лаўчонкай бруднай
Сканала непатрэбная душа.
Глеб Ганчароў, вы сапраўды
Глеб Ганчароў, вы сапраўды напісалі гэты верш?
Глеб Гончаров, стесняюсь
Глеб Гончаров, стесняюсь спросить, а разве это ваше стихотворение?