Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...Душа сумуе па душы...

Яшчэ не ацэнена

***
Душа сумуе па душы.
Як неабходна ім сумоўе,
Нібы каханне ці здароўе,
Нібы само жаданне жыць.
Як гэта трэба , каб цябе
Мог нехта выслухаць зычліва!..
Так прагне промня сонца ніва ,
Так прагне снегу санак бег,
Вясну так мрояць капяжы,
Так б’юць з падземных вод крыніцы…
Душа сумуе па душы,
Каб ціхім шчасцем наталіцца.



Сумуе - сумоўе... Як жа да

Сумуе - сумоўе...
Як жа да спадобы такія трапныя згульненні сэнсаў!

Нашчадак спрадвечнасці

Прыгажосць...

Прыгажосць...