Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Душа знямела ў цяжкіх муках

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Душа знямела ў цяжкіх муках
І гука мовы не чуваць,
Нямала ў свеце ёсць навукаў,
Як лёс жыццёвы неспсаваць.

Як не забыць сваю радзіну
І мову ў сэрцы затрымаць
Як бараніць сваю Айчыну,
І шанаваць,ды узвышаць!

І не дарэмным помніць словам
А так,каб з чыстаю душой
Спявалі пенсню над прасторай,
Ды ганарыліся мы ёй.

І не згубіць ў вяках праклятых
Таго,што продкі збераглі;
Свабодных дум і мар крылатых,
Што нараджаліся ў любві!