Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак

Сярэдняя: 2.5 (11 галасоў)

Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак.
У імгле - абмалёўкі сталіц.
Сачыныць жа камусьці карцела,
Што каханне жыве на зямлі.

Ці ад суму, ці то праз ляноту,
Як прыдумалі, так і жывуць.
Без спатканняў галосяць гаротна,
Пра каханне пяюць і пяюць.

Толькі нехта адкрые сакрэты,
І яго цішыня агарне...
Я знячэўку заўважыла гэта
І нібыта хварэю цяпер.