Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзіця, Вожык і Змяя

Сярэдняя: 4.5 (158 галасоў)

Выходным днём у саснячку
Жанчына з дзіцянём гуляла,
Лягла пад сонца, задрамала,
А небяспека напаткала
Яе маленькую дачку.
3 узгорка ўніз вядзе сцяжынка, -
Ідзе па ёй мая Дзяўчынка
Ды ловіць матылькі.
А гэтым часам пры сасонцы
Гадзюка грэецца на сонцы, -
Блішчыць на ёй узор лускі.
Дзяўчынка рада: «Цаца! Цаца!»
I хоча ўжо рукой хапіць,
А «цаца» пачала звівацца,
Лісліва, ціхенька сіпіць:
- Хачу, дзіця, з табой пасябравацца:
Цябе я ласкава, пяшчотна абаўю,
Пазнаеш ты любоў маю.
Аж раптам тут ля самых ножак
Зафыркаў злосна Вожык
I кінуўся адважна на Змяю.
Змяя ўзвілася бліскавіцай,
Зубамі хоча ўпіцца,
Мільгае промнямі лускі,
А ён, узброены ігліцай,
Зубоў змяіных не баіцца
I рве Гадзюку на кускі.
Дзяўчынка сціснула ад гневу кулачкі,
Крычыць на Вожыка: - Пачвара, недарэка!
Ты цацу сапсаваў маю!
За гэта я цябе наб'ю.
Ты - бека!
- Дзіця, - адказвае ёй Вожык, -
Хоць бека я, калючы, непрыгожы,
Але ж я знішчыў смерць тваю.
Як падрасцеш, ацэніш ты паслугу
I мне падзякуеш, як другу.

Дзіця дзіцём - і розум у яго такі.
Я не дзяцей тут меў на мэце,
А ёсць яшчэ дарослыя дзядзькі
На свеце,
Што і змяю гатовы прытуліць,
Якая іх умее пахваліць.
Такім мілей ліслівы гад паўзучы,
Чым верны друг, хоць і калючы.



Файны вершык, я яго памятаю з

Файны вершык, я яго памятаю з першага клясу. Мы тады з сябрам як упершыню яго прачыталі, дык вельмі доўга рагаталі. А зараз (мне 30 год) мне вельмі спадабаўся апошні слупок, вельмі жыццёвы.

Вельмі добрая байка,

Вельмі добрая байка, жыццёвая, шмат калі сустракаецца, нажаль(

Падхалимы

К сожалению все чаще встречаются люди, которые ради своей выгоды могут "переступить" через человека. Эти стихи будут актуальны до тех пор, пока люди не научатся понимать что хорошо, а что плохо. А этого, к сожалению, мы не увидим никогда. Никто не хочет учиться на чужих ошибках. А жаль. Как хорошо было бы.