Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзед Міхед у інтэрнэт...

Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)

1
Дзед на сайце ў інтэрнэт,
Хоць і слепаваты -
Прыкупіў сабе мапед
І паехаў у сваты,
Да суседняга сяла,
Дзе жыла Марыля,
Незамужняю была,
Колісь гаварылі…
2
На шляху ДАІ патруль
Запыняе дзеда,
З запытаннем праў на руль
"Я у свАты еду!..
І якія тут правЫ
У маім ўзросце?
Не згубіць бы галавы?
Не растрэсці косці?
3
Я бы пешшу не дапяў,
Змілуйцеся хлопцы!
Вельмі многа розных спраў
Восенню ў вёсцы…
Аднаму не пацягнуць
Без сваёй кабеты…"
Адпусцілі дзеда "у пуць" -
Даў на цыгарэты…
3
Дзед заехаў у сяло,
А затым ў краму..
З яе выйшаў - павяло -
"Бах" у чужую браму…
І павісла на спіне
Тая брама ў дзеда…
Дзед газуе, усіх кліне -
"Усё раўно даеду!..
4
Хоць і сто гадоў жыву,
Але ёсць характар…"
Не прыкмеціў, на хаду,
Улупіўся ў трактар...
Пераломаны мапед
Спіцы і калёсы...
Разляцеліся ўшчэнт -
Мабыць здзекі лёсу…)
5
Але дзеда не спужаць,
На спіне гарцуе,
Хоць мапед і ён ляжаць,
Доктарка бінтуе…
Перавязаны ўвесь
Пакульгаў да клумбы -
Тут вяліся кветкі, дзесь -
Від, як у Лумумбы…
6
Не зламіць нічым ваяк -
Кроў бурліць, як ў віры,
Без квяток тут, а ні як -
Дзед на гэта шчыры -
Назрываў вяргінь шматок
І палез ў кішэні,
Пашукаў румян для шчок,
Бляск для губ і цені…
7
Падарункі і букет -
Для сваёй каханкі...
Дзед прыклыпаў у абед,
Хоць збіраўся зранку…
Гаспадыня, хоць куды,
Запрасіла ў хату...
Ей за дваццаць тры гады,
Толькі што з дзяўчатаў...
8
І шукае жанішка
Па сваім ўзросце,
Фотакартку зпадцішка
Дзеда рве ад злосці…
Во папаўся ў прасак,
Не гадаў, не ведаў,
Што ўсё скончыцца вось так,
Сорамам для дзеда…
9
Добра справа - інтэрнэт -
ПагутАрыш з кожным,
Паглядзіш на белы свет
Бедным і заможным,
Але ў ім падвохі ёсць -
І чужыя твары…
Кожны сябар, толькі госць,
І ўсе - ахвяры…
Мінск.14.10.2014г.