У час маленства – светлы час! –
Бязбожна ўсе так не палілі.
Дзяды, выхоўваючы нас,
З цыгаркай болей гаманілі.
Бывала, з трубкай тытуню
За вечар столькі нам раскажуць,
Успомняць ўсю сваю радню
І больш кісеты не развяжуць.
Салодкі тытунёвы дым
Тлуміў малечыя галовы,
Ды ўцёрся ў памяць назаўжды
Не дым, а мудрыя іх словы.
У "Дзеяслове" рарта друкаваць
У "Дзеяслове" рарта друкаваць гэты верш.