Дзень добры, Жупраны!
Дзень добры, Жупраны!
Вось сёння з Ашмянаў
Я хутка сабраўся, прыехаў да Вас.
Мо, і нечакана,
Ці позна, ці рана,
Ва ўзнёслым я стане,
Успомню, з’яўлюся, заўсёды ў свой час.
Я зноў у Жупранах!
Я зноў у Жупранах!
Ізноў я сустрэўся з юнацтвам сваім.
Ах, вёска Жупраны!
Здаўна закаханы
Ды зачараваны,
Я замілаваны
Сялянскай красой, хрысціянствам тваім!
Народ у Жупранах
Рупліва, старанна
Працуе, стварае і ў веры жыве,
Жупраны, Жупраны!
Я бесперастанна
Узносіць Вас буду,
І славу пець люду,
Які бездакорна праходзіць свой век.
О, месца святое –
Жупраны, Жупраны!
У гэтай зямлі Багушэвіч спачыў.
Жупраны, Жупраны!
Так накавана:
Для вечнай пашаны
Вы лёсам абраны!
Францішак нас чуе – тут мова гучыць!
3.03.2011 Г.