Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзень Волі

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

(па матывах кнігі В. Жука-Грышкевіча "25-га сакавіка
Успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, Савецкай турмы")

Лічба 25 на сцяне турэмнай
Ці то алоўкам зроблена, ці нечыяй крывёй.
Нам знак дае яна - змагацца не дарэмна,
Краіна ў нас самых, мы для яе жывём.
Калісьці нашы прадзеды дэкларавалі Волю -
ад панскага ярма, ад царскае жуды -
Ды голавы злажылі. На белым снежным полі
Дагэтуль уюцца стужкай чырвоныя сляды.
Вы гінулі ў баях, вы гінулі ў засценках,
У Курапатах кулі вам праціналі сэрцы.
Ды памяць не заб'еш, такая неспадзеўка.
Пакуль яна жыве, сэрца краіны б'ецца.
Памяць тырчыць залозай
у зрэнках казнакрадаў
Ды ўжо занадта позна
Рабіць з нас "каларадаў"!
Мы ўзнімем над Радзімаю
Сцяг гонару за тых,
Хто Беларусь любімую,
Наш родны дом святы,
Дзяржавай незалежнаю
Калісь дэклараваў,
Ім аддамо належнае!
І ўжо быллё-трава
Ўспаміны аб героях
не зможа заглушыць.
Рэальнасць, а не мроя -
Айчына будзе жыць!



Фаны верш. Жыве Беларусь!!!

Фаны верш. Жыве Беларусь!!!