Дзесьці крэмзае скрыпка
Будучыні палатно ...
Крывацечным і ліпкім
Плёскае ў куфель віно ...
Ўсплёскі ўспамінаў ранніх -
Парваная кімсьці струна ...
Не ў унісон жадання ...
Зноў ты зусім адна ...
Нотай, напэўна, лішняй
Быў той растання дзень ...
Усё, што мара напіша,
Снег зацяруша ў цень!
Чыстым бы ды на белым ...
Ды без былой віны ...
Скрыпка катуе смела,
Але ж… без адной струны ...