Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзеці

Яшчэ не ацэнена

Розныя дзеці
жывуць на планеце –
белыя, жоўтыя,
чорныя дзеці.

Розныя дзеці –
аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
забаў і пацех.

Розныя дзеці -
і розныя вочы.
Вочы – як неба.
Вочы – як ночы.

Вочы, што мора
ўвабралі глыбіні.
Вочы – пад колер
бязводнай пустыні.

Розныя вочы –
адзіныя слёзы.
Слёзы ў хвіліны
бяды ці пагрозы.

Вось бы зрабіць,
каб у розных дзяцей
радасць гасціла
даўжэй ды часцей.

Вось бы зрабіць,
каб на нашай планеце
гора не ведалі
розныя дзеці!



выдатнае

выдатнае

Цудоўны верш!!! Нам з сынам

Цудоўны верш!!! Нам з сынам вельмі спадабаўся! Аж настрой палепшыўся! Дзякуем!