Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзевяць юаняў

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Дзевяць юаняў

Колькі каштуе жыццё?
Куляй жаўнер яго раніў.
Колькі каштуе жыццё?
Ці можа дзевяць юаняў?

Колькі каштуе жыццё?
Чырванню медзь адал'ецца...
Колькі каштуе жыццё?
Так ціха калышуцца вецця...

Колькі каштуе жыццё?
І снег ад крыві растайваў...
Што ж каштавала яно?
Дзевяць нікчэмных юаняў...

9 юаняў - у Кітаі цана адной кулі.
У кітайскіх турмах зняволеныя, асуджаныя смяротным пакараннем, адрабляюць гэтыя грошы.

15.03.2019 г.