Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вера ў лепшае

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Я дрэнна бяру крос, на вашу думку,
І яшчэ не трапная, і нешта яшчэ…
Але будзе толькі маё, самае лепшае



Сярэдняя: 2.8 (12 галасоў)

Людская, шэрая маса,
чатыры ўзвады. Рота.
Тоны чалавечага мяса,
у чорненькіх ботах...



Сярэдняя: 2.2 (10 галасоў)

Не еўшы цытрусаў, не абасцы трусоў,
бо хто ж паверыць ў жаўцізну ад цытрусаў?



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Сцежка-сцежачка

Зелянее лісце, зелянее,
Сонейка зямлю ласкава грэе,
На мяне хлапчына азірнуўся,
Сарамліва-шчыра ўсміхнуўся.
І яго паверыла ўсмешцы,
Я сустрэла шчасце на той сцежцы.
Ведала, у выбары ўпэўніцца,
Да мяне на сцежку тую вернецца.
Прыпеў:

Ах, вузкая сцежка-сцежачка,
Хлапечая зман-усмешачка.
А сэрцу дзявочаму верыцца:
Каханне не згубіцца—вернецца.

Пажаўцела лісце, пажаўцела,
Любага кахала, як умела.
Абяцаў мне ночкай летняй, зорнай,
Што мы будзем парай непаўторнай.
Адзінока я стаю на сцежцы,
І навошта верыла ўсмешцы.
Думала ў выбары ўпэўніцца,
Да мяне ён вернецца, ён вернецца.
Прыпеў:

Аблятае лісце, аблятае,
Мой каханы іншую чакае,
Ну, няўжо маіх пачуццяў мала,
І няўжо яго не так кахала?
Ён чакае іншую на сцежцы
І яна паверыць яго ўсмешцы.
Можа, у памылцы ён упэўніцца,
Да мяне зноў вернецца, зноў вернецца.
Прыпеў:

2000 г.