На моих глазах сечена девица, во-первых
розгами, потом шиповником...
Г. Конисскый
... загадалі яму трымаць за ногі Магдалену,
каторая ўвесь час, як яе білі, плакала,
паказваючы яму ўсе свае „сакрэты".
А. Абуховіч
Маркіз дэ Сад укладваў каталог
сухіх метафізічных экзекуцый
і так у працу дзікую залёг,
перабіраючы даўнейшыя паскудствы
усіх краёў, народаў і эпох,
што нават ён, дазнаны ў той навуцы,
прызнаны мэтр, стаміўся ды знямог
і меўся ўжо спаліць натхненне ў грубцы...
Аднак — архіў тутэйшы напаткаў,
і слёзы пацяклі ў яго, а сліна
юрлівая сачылася між спраў.
Эстэцтвам і эротыкай ліцвінаў
захоплены — маркіз адно шаптаў:
„О, Беларусь, мая шыпшына!..".
Проста цуд! Такія блізкія мне
Проста цуд! Такія блізкія мне вершы! Такая эратычная мудрагелістасць!
цудоуныя у цябе вершы ,я каб
цудоуныя у цябе вершы ,я каб трохи дык и заплакау бы -- навум ---
Дык ёсць! выдатна!
Дык ёсць! выдатна!