Калі трымае Вас жыцце за яйкі,
і Вы не ўпэўнены, што так і трэба,
Калі, не кажучы ўжо пра сайку,
Няма за што купіць кавалак хлеба.
Калі Вы зразумелі, што няшчасны,
Не бачыцца прасвету ў каръеры,
і хочацца набыць куток уласны
Непрынцыпова ў якім памеры.
Вы не турбуйцеся, навошта вам кватэры,
Багатыя буржуйскія бярлогі,
Навошта туалетныя паперы
і цеплыя бетонныя падлогі?
ідзіце у бамжы, скажыце свету,
Што хопіць пражываць жыцце дарэмна,
Штодзенна карыстайцеся газетай,
і будзе тады добра і прыемна.