Сонца ім ласкі не шкадавала, сонечнай фарбаю пафарбавала. Ой жа якія прыгожыя кветкі! Ляцяць да іх пчолкі, бягуць да іх дзеткі. Пчолкі мядок салодкі збіраюць, дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.