Сонца ім ласкі не шкадавала,
сонечнай фарбаю пафарбавала.
Ой жа якія прыгожыя кветкі!
Ляцяць да іх пчолкі, бягуць да іх дзеткі.
Пчолкі мядок салодкі збіраюць,
дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.
У бабулі ў агародзе
Пабываў сягоння злодзей.
Покуль дзед ружжо шукаў,
покуль боты абуваў,
зноў з'явіўся ў агародзе
з барадою белай злодзей.
Ён качан капусты з'еў
і з ўдзячнасцю глядзеў
на бабулю і на дзеда:
– М-э-э-э!
Я смачна паабедаў.