Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзьве кумы

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

ДЗЬВЕ КУМЫ

Ёсьць дзьве кумы.І іх са дна
Шпурнула хваля ўверх тугая.
- Я - прэзідэнт ! - крычыць адна.
- А я - стваральніца! - другая.

Адна вярзе: " Гуртую плынь!
Так шмат жадаючых напіцца!..".
Другая крывіцца: " Астынь!
Табе ўсё гэта толькі сьніцца...".

Адна пяе: " Я столькі год
Народу праўду гаварыла...".
Другая гне: " Які народ ?!.
Вось я стварыла, дык стварыла!".

Ўскіпае першая кума:
- Не ты! Не ты! Прызнацца здолей!
Між нас стваральніка няма...
- А прэзідэнта-дык тым болей!

Цябе-ж ніхто не абіраў.
Скажы адкрыта, самазванка,
Што за табой - ніякіх спраў!..
-А ты наглей любога танка!

І не было такіх пасад,
Куды-б не несла ты шкарпэтак.
А крок суціш, зірні назад,
Дык там - збаночак нейкіх кветак...

...Пакуль шумяць тут дзьве кумы,
Пакуль ім славы не хапае,
Давайце ўсё-ж заўважым мы,
Што праўда ў сварцы праступае.

Ды не яна патрэбна ім,
І не даверлівыя людзі,
А маскі, пудра, фарбы, грым,
Бляшанкі нейкія на грудзі.

-Я - прэзідэнт!- адна крычыць.
Другая штосьці ўсё стварае,
А я кажу: " Пара лячыць.
Бо едуць дахі. Бог карае...".

А кумкі ходзяць па зямлі,
Трасуць абшар хлусьлівым звонам...
...І не зьдзіўлюся я, калі
Хтось стане з іх Напалеонам.

Аўтар: Уладзімер Дзехцярук. З новых вершаў.
Эстонія, Йыхві,люты 2016-га года.



http://www.vershy.ru/node/add

http://www.vershy.ru/node/add/versh

Уважліва запаўняйце форму. Напрыклад, калі вы напішаце ў полі аўтар "ПРОЗВІШЧА IМЯ", а не "IМЯ ПРОЗВІШЧА", ці ўключыце імя па бацьку, лішнія прабелы, то верш не пройдзе аўтаматычную праверку і можа быць апублікаваны з вялікай затрымкай.