Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзьверы

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Забываюцца дзеці, забіваюцца ў сэрца куточак.
Зачыняюцца дзьверы, забіраецца восень на цьвік.
На парозе маім, як анёл, пасынае каточак:
Не дае зачыніцца, і ключ загубіўся ды зьнік.
Гэта значыць, што той. хто блукае цяпер па дарозе,
Хто ня можа ўзгадаць твар бацькоў ці ня бачыць сябе,
Можа ў сэрца маё паглядзіць і прытулак папросіць,
І тады я сьпяю яму песьню аб сьветлай журбе.



Кася, твае вершы дапамагаюць

Кася, твае вершы дапамагаюць знаходзіць сілы і даюць радасць)) Супер! Дзякуй за творчасць!)