Калі сыдуць мае дзяды,
зь зямлі адыдзе пакаленьне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.
Калі сыдуць мае дзяды,
у тое ж самае імгненьне
уключыцца адлік забвеньня —
ці будзе мне ставаць цярпеньня
ў адведкі езьдзіць на клады?
Калі сыдуць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове «страта»,
заўважу, як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
бяз гукаў іхняе хады.
Калі сыдуць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад сьвечак цені
і падмацуюцца сумненьні,
што й я ужо не малады.
Вельмі пранікнена.
Вельмі пранікнена.
Нарэшце прачытаў моцны верш!
Нарэшце прачытаў моцны верш!
Выдатна, вельмі спадабалася
Выдатна, вельмі спадабалася
"Крушня" з дня прэзентацыі яе ў Вялейцы мая настольная кніга
кранае душу..вельмі.мая сяброўка прасьлязілася