Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяды

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Хоць дзяўчынкай была малою,
Але ў памяці назаўжды:
З лістападаўскаю парою
Сустракалі штогод Дзяды.
Адчынялі ў хату дзверы,
Дзед нёс свечкай вакол стала -
Запрашаў гасцей на вячэру.
А бабуля малітву вяла.
Халадком аддавала з прыўна,
Галасы, яблынь шэпт у вакне?..
Свечка полымем неяк дзіўна
Слала цені па столі, сцяне.
А я шчыра дзядоў чакала.
Мо за брамкаю сціпла стаяць?
Але ж цемраддзю двор забрала,
Сцежку добрую не відаць.
І з маленства жыве надзея,
Срэбнай стрункай у паветры звініць,
Што адзін аднаму дабрадзеі
Мы із імі. А сэрца баліць
За ўсіх, хто былі са мною
І з Дзядамі даўно пайшлі.
Снамі-сцежкамі па-над вадою,
Па-над шляхамі гэтай Зямлі
Адчуванняў пруткія крылы
Панясуць на духу агмень
Мне - вітанняў чаканых, мілых,
Дзякуй мой - ім. Штогод і штодзень.



Цудоўны верш, дзякуй!

Цудоўны верш, дзякуй!