Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Рашэтнік

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Праз дожджу радабоддзе І па люстэрках луж, Насунуўшы на вочы З віргіняў капялюш, У каралях з журавінаў, Сукенка зіхаціць - У кропельках-дажджынках Іграе аксаміт - Ідзе паштарка Восень Няспыннаю хадой І кошык із лістамі Трымае прад сабой. Лістуецца рабіна З апошнім васільком, Кляновая сябрына - З лагодзістым стаўком. Бяз літараў, бяз словаў Кранальныя лісты, І кожны праплывае Бы ветразь залаты. Так велічна пасланне У просценькім лістку: Жыццё сягае далей За гэты бачны кут, Дзе застаюцца дрэвы - Галіны, карані. А дух ірве сумневы І прагне вышыні. Аж тонуць у азёрах Дарэмнае тугі Найлепшыя імкненні, Набраўшыся вагі Ад гора і адчаю, Ад скрухі і маны, Што рупяцца звычайна Мацней быць за званы Звышлітасці ад Бога, Адвечнага Святла, Уся любоў якога Як шанец нам была На пэўнае вяртанне У рай, адкуль прыйшлі, Дакладнае пазнанне, Кім ёсць мы на Зямлі. Хай сыплюць лістапады Усіх забабонаў тлум! Хай пепраможа радасць Невычарпальны сум! І шчасцем жыць сагрэты, Надзею знойдзем мы На поўначы ад лета, На поўдні ад зімы. Apparel


Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Як белым кужалем зіма засцеле вуліцы, Расцягне срэбныя па дрэвах ланцужкі, Рассыпле пацеркі-сняжкі На прыдрамаўшыя лужкі, Да неба стылая зямля прытуліцца, Збяру я крыўды ўсе свае,успаміны скрушныя, У поле чыстае мяцеліцам, вятрам, Ды на карункі маразам Іх, не шкадуючы, аддам. Вышэй аблокаў узаўюцца стужкамі І пойдуць пылам снегавым. Счакаўшы першых ручаін Бядою што было, узыдзе травамі, Праб'ецца скрозь пяшчотнымі пралескамі яскравымі, Спляце ў вянок праменняў сінь. Заззяе кожны ўспамін, Да жыцця верне радаснымі справамі! Nike EPIC React Flyknit


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Дожджык, сыпані! Я паеду на кані У дыямантавай вясёлкі Папрасіць агні. Чырвоны, памяранцавы Усіх адораць шанцамі, Хто з адмовы Боскаму Млеюць ад тугі. Жоўтыя, зялёныя, Дзьмухаўцамі поўныя, Дадуць сэрцам лёгкасці Майскія лугі. А на сінім золку Бэзаў зорных россып Зноў абудзіць сілы Соннае зямлі. Дожджык, сыпані! Усё благое прагані І сасмяглым людзскім душам Чысты свет вярні! Nike Jordan


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Мы з тутэйшых - А край наш далёка. Дар вышэйшы І літасць ад Бога - Нам вярнуцца Да райскіх вытокаў. Дух свабодны Там велічны, годны! Nike Zoom Vomero 14