Дзяцінства помню, як учора: флот папяровых карблёў мы слалі да марскіх прастораў па звонкіх хвалях раўчукоў.
3 тых дзён не веру штормам гора. Свой смутак верай загаіў, што, ўрэшце рэшт, бягуць у мора ўсіх добрых мараў ручаі!