Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Егіпет, Мальдывы - чужыя прасторы

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Егіпет, Мальдывы - чужыя прасторы…
Турыстам, як дзіва, іх бераг і мора.
Ляцяць самалёты узімку і ўлетку,
А мне даражэй майго краю палеткі.

Сціскаецца сэрца ад болю і скрухі,
Калі я не з імі у час завірухі,
Калі без мяне белы бэз зацвітае
І горад, не Мінск мой, а іншы вітае.

І радуюць родных лясоў краявіды,
Калі я вяртаюся ў зелень спавіты,
Свой любы, найлепшы у свеце, куточак,
Дзе ў кожным акенцы - свет блізкіх мне вочак.

Дзе кветачкі кожнай мне водар знаёмы.
І грэе адно адчуванне - што дома...
Мяне зразумее, напэўна, не кожны,
А той, хто, як я, верыць сцежцы мурожнай.

Хто гэтак, як я, адчувае патрэбу
У еднасці з роднай зямелькай і небам.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119072303214