Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ехаў я мiж шырокiх стэпоў украiнскiх

Яшчэ не ацэнена

Ехаў я мiж шырокiх стэпоў украiнскiх
Ўсё далей на ўсход i на поўдзень далей
I лятаў нада мной шэры коршун так нiзка
Нiбы слаў прывiтанне мне з родных палёў

Ехаў я на ўсход, аж да самага мора
Што б’е хвалямi ў край украiнскай зямлi
Дзе хапала ўсяго – i надзеi i гора
Дзе за волю сваю казакi паляглi

По ланам золотим, по зеленим дiбравам
Зустрiчала мене Україно моя
Я також твiй поет, моя рiдна держава
Бо повiтрям твоїм юнаком дихав я

Вы – дзве родных сястры, Беларусь з Украiнай
Залатая адна, ды другая блiжэй
Дзве матулi мае – я для кожнай быў сынам
Ад мяне не хавайце вы маiх каранеў

Ў розных землях бываў – але там каб застацца
Колькi раз не збiраўся – ды нiяк не збярусь
Кожны раз з вандраванняў я дадому вяртаўся
Ў мiлы сэрцу свой край, у маю Беларусь