Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2002

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Імглісты прысак ледзь ліпеў,
на ўзмежку пасвіліся коні,
мой бацька спаў. А я сядзеў,
забыўшыся зусім на стому.

На грудцы сена соп Байкал,
раз-пораз натапырваў вушы,
калі ледзь чутны шолах траў
яго сабачы слых парушваў.

І цені коней над ракой
мой зірк цягнулі, чаравалі.
Святая ноч, святы спакой
памалу ў вечнасць адплывалі.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Адкуль ты, брат?
Скажы мне, дзе у весну
Любiў ты слухаць галасы зязюль
I салаў’я пранiклiвую песню?
А я адсюль, браток, а я адсюль

Адсюль, дзе Грыўда цiхай ручаiнай
Ў абдымкi Шчары-матухны плыве
Дзе глог у парку шлюб бярэ з шыпшынай
I кветак снег губляе у траве

Дзе летам спека, а зiмою сцюжа
Дзе век жывi – жывi, не памiрай
Дзе больш за дзвесце год таму Касцюшка
Прыйшоў на свет, каб наш уславiць край

Дзе шлях пралёг з Масквы i да Варшавы
Па iм хто толькi мiма не прайшоў
Дзе з сябрам я трохкутны штык iржавы
Аб штось зламаны некалi знайшоў…

Адкуль ты, брат?
Я бачу, што не згэтуль
Хутчэй за ўсё, прыехаў ты здалёк…
А я штыком зламаным
Ў глебу гэту
У цяжкi час без роздуму бы лёг



Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Бог даў і прыгажосць і дар паэткі,
галоўнае ж – любоў да роднай мовы.
і загучалі музыкаю словы –
і абудзілі родныя палеткі.

Яе пачулі травы і суквецці,
пацалавалі цёплыя праменні,
старыя адгукнуліся скляпенні,
і нечыя ўсміхнуліся ёй дзеці...



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Алена-красуня, Алена,
Стаю ля цябе на каленах.
У вочы твае пазiраю
I бачу: таксама кахаеш.
А помнiш ты нашу сустрэчу?
Гарэў над ракой цiхi вечар,
I вецце бярозы шаптала:
— Мой любы, цябе я чакала.
I тут налятаў цёплы вецер,
Люляў-калыхаў яе вецце.
I чулiся цiхiя спевы
Пяшчоты-кахання павевы.